Аахэнская катэдра

рыма-каталіцкая катэдра ў Аахэне (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Аахэнская катэдра
Remove ads

Аахэнская катэдра (па-нямецку: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — катэдра япархіі Аахэну, у якой на працягу стагодзьдзяў каранаваліся імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі. Сучасная катэдра складаецца зь некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яе частка — каралінгаўскі актагон (васьмікутнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагодзьдзі. Астатнія яе часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваныя ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Аахэнская катэдра адной зь першых у сьвеце была уключаная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Будаўніцтва катэдры распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спэцыялістаў з Рыму й Бізантыі. У 805 годзе катэдра была асьвечаная папам Лявом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 году Аахэнская катэдра была месцам каранацыі трыццаці імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі. Трон імпэратара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасьць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.

У скарбніцы катэдры, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніцаў Паўночнай Эўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфэнаў, сярод якіх Крыж Лётара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.

Remove ads

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads