Абарона Баранавіч (1941)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абарона Баранавіч — боесутыкненьні пад Баранавічамі 26 чэрвеня 1941 году пад час нямецка-савецкай вайны паміж падразьдзяленьнямі вэрмахту і РСЧА.
Remove ads
Перадумовы
Немцы двума танкавымі дывізіямі 47-га мотакорпусу (17-ы і 18-ы) 26 чэрвеня працягвалі свой бліцкрыг углыб СССР. Штаб савецкай 4-й арміі ўжо ня мог кіраваць сваімі часткамі ў раёне Баранавіч. Аб’яднаць пад сваім камандаваньнем 121-ю, 143-ю і 155-ю стралковыя дывізіі, а таксама 17-ы мехкорпус і некаторыя адыходзячыя на ўсход часткі 13-го мехкорпусу павінен быць памочнік камандзіра фронту па вайскова-навучальных установах генэрал-маёр Іван Хабароў. Невядома, што ён здолеў зрабіць, бо камандзір 121-й стралковай дывізіі генэрал-маёр Пётар Зыкаў загадаў:
«У сувязі з адсутнасьцю цэнтралізаванага кіраваньня 155, 143 і 121 сд і гарнізон г. БАРАНАВІЧЫ для каардынацыі дзеяньняў згаданых Стаўкаю, з сёньняшняга чысла з 11:00 прыняў час<овае> камандваньне на сябе з непрамядляльным данясеньнем Ваеннаму Савету фронту…[1]»
Remove ads
Хада бітвы
Пра ўдзел 17-го мэхкорпусу ў абароне Баранавіч вядома няшмат. Мэхкорпус знаходзіўся ў стане фармаваньня, налічваў да 30 тысячаў байцоў з 10 тысячамі вінтовак, меў гарматы без снарадаў. У апэратыўнай зводцы штабу Заходняга фронту ад 27 чэрвеня згадваецца, што:
![]() |
17-ы мэханізаваны корпус, стварыўшы супрацьтанкавую абарону Баранавіч, зьнішчыў да 40 нямецкіх танкаў[2] | ![]() |
.
На лінію абароны ў 27-й танкавай дывізіі 17 мэхкорпусу выйшла толькі 3000 чалавек, астатнія былі сканцэнтраваныя ў лесе ў 18 км ад Баранавіч, каля 6000 байцоў ня мелі зброі. На Баранавічы наступаў нямецкі 47-ты мотакорпус, які ня здолеў з ходу ўзяць горад, таму камандуючы 2-й танкавай групоўкай Гудэрыян прыцягнуў да наступу 4-ю танкавую дывізію 24-га мотакорпусу, якая зьвярнула на поўнач і на наступны дзень захапіла аэрадром. Савецкия войскі ня вытрымалі нямецкага націску і пачалі адыход. У выніку большасьць чырвонаармейцаў былі расьсеяныя па лесе. Немцы ўвайшлі ў Баранавічы і працягнулі наступ на Слуцак[3].
Пад час абароны Баранавіч загінуў камандзір 143-й стралковай дывізіі генэрал-маёр Дзьмітры Сафонаў.
Remove ads
Вынікі
У Баранавічах немцы захапілі вялікія склады з паліва-змазачным матэрыялам. Па ўспамінам Леаніда Сандалава, на акружным палігоне на паўночным-захадзе Баранавіч (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 арудыяў калібру 152-мм, якія знаходзіліся там[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads