Абрагам Война
рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрагам Война (1569 — 14 красавіка 1649) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі, біскуп суфраган віленскі ад 1611 году, тытулярны біскуп мэтонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 гадох і віленскі ад 1630 году.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў, сын Сямёна. Быў канонікам віленскім, у 1611 годзе стаў біскупам суфраганам віленскім, потым быў тытулярным біскупам мэтонскім, у 1627—1630 гадох біскупам жамойцкім, з 1630 году віленскім.
Запрасіў у Вільню кармэлітаў і шпітальераў, які пазьней заснавалі шпіталь і аптэку. Змагаўся з пратэстантызмам, кіраваў перасьледамі кальвіністаў[1].
Галерэя
- Іканаграфія Абрагама Войны
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads