Абэль Агіляр
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́бэль Энры́ке Агіля́р Тапіяс (па-гішпанску: Abel Enrique Aguilar Tapias; нар. 6 студзеня 1985 году, Багата, Калюмбія) — былы калюмбійскі паўабаронца. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Агіляр зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з гораду Калі. У асноўным складзе клюбу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абэль стаў чэмпіёнам Калюмбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ» й быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клюб Сэрыі B «Асколі» з-за празьмернай колькасьці ў клюбе легіянэраў, аднак з-за праблемаў з афармленьнем дакумэнтаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не пасьпеўшы дэбютаваць за клюб.
Ва «Ўдынэзэ» Абэль ня здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжаньня ў розных клюбах у арэндзе. Пасьля сканчэньня кантракту з «Удынэзэ», гулец падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 году ён перайшоў у «Дэпартыва» Ля-Каруньня, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[4]. На сёньня зьяўляецца гульцом францускай «Тулюзы».
Міжнародная
Агіляр прымаў удзел у гульнях молаздевай зборнай Калюмбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калюмбіі на ўдзел у Кубку Амэрыкі ў Пэру. На турніры Абэль забіў два галы. У матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства й 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.
Remove ads
Дасягненьні
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2005
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads