Абэрдын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абэрды́н (па-ангельску: Aberdeen) — горад на паўночным усходзе Шатляндыі, Вялікабрытанія. Гэта трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Шатляндыі, адзін з 32 раёнаў рады мясцовага самакіраваньня Шатляндыі і 39-е места паводле плошчы забудовы ў Вялікабрытаніі. Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі насельніцтва паселішча ў 2018 годзе складала 200 тысяч чалавек[1]. Горад мае доўгую пясковую берагавую лінію і марскі клімат, у выніку чаго лета ёсьць халодным, але мае месца мяккая зіма. З моманту адкрыцьця нафты ў Паўночным моры ў 1969 годзе Абэрдын быў вядомы як марская сталіца эўрапейскай нафты[2]. Тэрыторыя вакол сучаснага гораду ёсьць заселенай ужо прынамсі 8 тысяч гадоў[3], калі дагістарычныя вёскі месьціліся вакол вусьцяў мясцовых рэкаў Дзі і Дон.
Абэрдын атрымаў статус каралеўскага гораду ад шатляндзкага кіраўніка Давіда I у XII стагодзьдзі[4], што эканамічна зьмяніла места. У горадзе існуюць два ўнівэрсытэты, як то Абэрдынскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1495 годзе, і Унівэрсытэт Робэрта Гордана, які атрымаў унівэрсытэцкі статус толькі ў 1992 годзе. Гэта робіць места адукацыйным цэнтрам паўночна-ўсходняй Шатляндыі. Традыцыйныя галіны, як то рыбалоўства, выраб паперы, суднабудаваньне і выраб тэкстылю, былі пасунутыя нафтавай прамысловасьцю і дзейнасьцю марскога порту Абэрдына, які ёсьць самым буйным на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Шатляндыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads