Аб’ектывізм

філязофія Айн Рэнд From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аб’ектывізм — філязофія рацыянальнага індывідуалізму, створаная амэрыканскай пісьменьніцай расейскага габрэйскага паходжаньня Айн Рэнд. У раманах «Крыніца» і «Атлянт расправіў плечы» Рэнд вывела свой ідэал чалавека-творцы, які жыве выключна за кошт сваіх творчых здольнасьцяў й таленту і які імкнецца здабыць уласнае шчасьце ў жыцьці. Філязофія Рэнд супрацьстаіць калектывізму.

Галоўнае становішча аб’ектывізму па Айн Рэнд складаецца ў тым, што мэтай жыцьця кожнага чалавека зьяўляецца імкненьне да ўласнага шчасьця. Пры гэтым сацыяльная сыстэма павінна забясьпечваць індывідуальныя правы людзей, што дасягаецца захаваньнем прынцыпу Laissez-faire (неўмяшаньне дзяржавы ў эканоміку).

Акадэмічныя філосафы пераважна ігнаруюць або адпрэчваюць філасофію Рэнд[1]. Аднак аб’ектывізм мае значны ўплыў сярод лібэртарыянцы і амэрыканскіх кансэрватараў[2]. Аб’ектывісцкі рух, заснаваны Рэнд, спрабуе распаўсюдзіць свае ідэі сярод грамадзкасьці й у акадэмічных колах[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads