Авёс шарсьціністы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.
Remove ads
Распаўсюджваньне
Авёс шарсьціністы распаўсюджаны ў Заходняй Эўропе, у гарах Гішпаніі, Партугаліі й Ангельшчыны культывуецца ў якасьці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расьліны. На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазельле яравых культураў.[1]
Біялёгія
Расьліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Вонкавы выгляд
Вышыня расьліны 40—100 сантымэтраў. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія. Калосьсе 2—3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсьцюкамі, без сучляненьняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліваньні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры высьпяваньні не асыпаюцца. Расьліна ўстойлівая да грыбных хваробаў.[1]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads