Авіньён
места ў Ваклюзе (Францыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авіньён (па-француску: Avignon, па-аксытанску: Avinhon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Ваклюз у Правансе (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг), на левым беразе ракі Роны. Адзін з найвыбітнейшых і адначасова прыгажэйшых гарадоў Францыі.
Remove ads
Гісторыя
У старажытнасьці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласьць Авіньёну належала папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата й толькі паводле мірнай дамовы ў Талентына ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасьці, які й сёньня судамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасьці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.
У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэньне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаньнем папаў, зь якіх Клімэнт V, па загадзе Філіпа IV перанёс суды сваю рэзыдэнцыю з Рыма. Але й пасьля гэтага пэрыяду, вядомага пад назвай Авіньёнскага палону папаў да 1409 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй многіх непрызнаных папаў.
Remove ads
Насельніцтва
Горад Авіньён ў XIV стагодзьдзі налічваў 100 тысяч жыхароў, пасьля рэвалюцыі лік зьменшыўся да 17 тысячы, а ў 2008 годзе колькасьць жыхароў склала 90 109 чалавек.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads