Агенцтва нацыянальнай бясьпекі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (па-ангельску: National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — выведвальная арганізацыя ЗША. Афіцыйна створаная 4 лістапада 1952 году, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разьведвальнай інфармацыі.
Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацыяў, іхніх каардынатаў, кірункаў, а таксама выконвае высокаспэцыялізаваныя задачы па атрыманьні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб’ёмы крыптааналізу. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеяньняў аналягічных службаў іншых дзяржаваў па ўсім сьвеце.
З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасьці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency» — «Агенцтва, якога няма» або «Never Say Anything» («ніколі нічога не кажы»). Самая таямнічая амэрыканская спэцслужба вырашае задачы атрыманьня інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай выведкі, задачы абароны зьвестак і крыптаграфіі.
Remove ads
Літаратура
- James Bamford. The Puzzle Palace: Inside the National Security Agency, America’s Most Secret Intelligence Organization. — Penguin, 1983. — 656 с. — ISBN 0-14-006748-5
- James Bamford. The Shadow Factory: The NSA from 9/11 to the Eavesdropping on America. — Anchor, 2009. — 395 с. — ISBN 978-0-307-27939-2
- James Bamford. Body of Secrets: Anatomy of the Ultra-Secret National Security Agency. — Anchor, 2009. — 784 с. — ISBN 978-0-385-49908-8
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
- Архіў дакумэнтаў (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads