Агрыніён

горад у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Агрыніён
Remove ads

Агрыніён (па-грэцку: Αγρίνιο) — горад у Грэцыі, які месьціцца ў правінцыі Этолія і Акарнанія. Гэта эканамічны цэнтар нома, не зважаючы на тое, што адміністрацыйным цэнтрам правінцыі ёсьць Місалёнгіян.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Цэнтральны пляц.

Паводле міталёгіі старажытны Агрыніён быў пабудаваны каралём Агрыюсам, які быў сынам Партаона[1]. Агрыніён быў часткай Эталійскай лігі, але пазьней быў разбураны Касандрам у 314 годзе да н. э. падчас войнаў лігі супраць Македонскага каралеўства. Горад зноў паўстаў у асманскі пэрыяд пад назовам Урахоры і акрамя грэцкага насельніцтва тут таксама жылі туркі. У 1585 годзе места запусьцела за час паўстаньня Тэадораса Мігаса. У пачатку XVIII стагодзьдзя стаў адміністрацыйным цэнтрам Этоліі і Акарнаніі, якія тады былі вядомыя як санджак Карлелі.

Урахоры браў удзел у Грэцкай рэвалюцыі і быў часова вызвалены групай арміі на чале з Алексакісам Уляхапулясам 11 чэрвеня 1821 году. У жніўні 1822 году, калі войскі Рэшыда Мэхмэда-пашы дакрочылі да Ўрахоры, мясцовыя жыхары вырашылі спаліць места і эвакуявацца, прытрымліваючыся стратэгіі выпаленай зямлі. Апусьцелы горад зноў захапілі туркі. Горад быў канчаткова ўключаны ў межы нованароджанай грэцкай дзяржавы ў 1832 годзе паводле Канстантынопальскага дагавора, які быў складзены 9 ліпеня 1832 году, і быў перайменаваны паводле сваёй старажытнай назвы ў Агрыніён.

У наступныя гады па вызваленьні горад заквітнеў, асабліва ў канцы XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя. Пасьля Грэка-турэцкай вайны і Малаазіяцкай катастрофы шмат грэцкіх уцекачоў з Малой Азіі пасяліліся ў горадзе. У той жа пэрыяд адбылася значная нутраная іміграцыя ў Агрыніён з усяго рэгіёну Этолія і Акарнаніі, а таксама з рэгіёну Эпіра і Эўрытаніі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads