Адана

места ў Чарнаморскім рэгіёне Турэччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Адана
Remove ads

Ада́на (па-турэцку: Adana) — горад у Турэччыне, які месьціцца ў Чарнаморскім рэгіёне. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Адана. Буйны сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтар краіны і рэгіёну. Насельніцтва складае больш за 1,7 млн жыхароў (6-ы па колькасьці насельніцтва горад Турэччыны). Адана ляжыць у самым цэнтры Кілікіі, асобнага геакультурнага рэгіёну, які ў свой час быў адным з найважнейшых рэгіёнаў клясычнага сьвету, знаходзячыся на скрыжаваньні рэлігіяў і цывілізацыяў[1]. Кілікія ёсьць адной з самых густанаселеных рэгіёнаў на Блізкім Усходзе, а таксама сельскагаспадарчай вытворчай зонай дзякуючы сваёй вялікай урадлівай раўніне Чукурава. Улючаючы буйныя населеныя пункты, якія атачаюць Кілікію, амаль 10 мільёнаў чалавек пражываюць у двух гадзінах язды ад цэнтру гораду Адана. Эканамічны заняпад, выкліканы нацыянальнай палітыкай і дэіндустрыялізацыяй у пачатку 1990-х гадоў, зьмяніўся на рост, што адбіваўся на пашырэньне правядзеньня кірмашоў, фэстываляў і забаўляльнага жыцьця.

Хуткія факты
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads