Аддзяленьне
вайсковае падразьдзяленьне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аддзяле́ньне, дружы́на[1][2][3] — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падразьдзяленьне ва ўзброеных сілах большасьці дзяржаваў.

Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандоўцам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад зьвязу. Адпаведнікамі аддзяленьня ў іншых родах войскаў зьяўляюцца экіпаж танку ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разьлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленьне аб’ядноўвае асабовы склад адной вайсковай спэцыяльнасьці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.
Таксама аддзяленьне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, вайскова-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленьне кадраў або страявое аддзяленьне.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads