Адмір Мэгмэдзі

швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Адмір Мэгмэдзі
Remove ads

Адмір Мэгмэдзі (па-альбанску: Admir Mehmedi; нар. 16 сакавіка 1991 году, Госьцівар, Паўночная Македонія) — колішні швайцарскі футбаліст, нападнік. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Адмір ёсьць этнічным альбанцам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Бэлінцоны», пасьля чаго займаўся яшчэ ў моладзевых камандах «Вінтэртуру» й «Цюрыху», за апошні зь якім дэбютаваў у прафэсійным футболе 20 ліпеня 2008 году. У гэтым сэзоне Адмір 11 разоў зьявіўся на пляцоўцы, кожны раз выходзячы на замену. Адзначыўся малады нападнік у гэтых гульнях 2 разы. На наступны сэзон 2009—2010 гадоў Мэгмэдзі ўжо стаў асноўным нападнікам клюбу.

6 студзеня 2012 году Адмір заключыў кантракт на 4,5 году з кіеўскім «Дынама»[2]. Параіўшыся зь сям’ёй, ён абраў кашулю з 13-м нумарам. Дэбютаваў у складзе ўкраінскага клюбу 4 сакавіка ў матчы прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Арсэналу». Не зважаючы на тое, што ён рэгулярна зьяўляўся на поле, стаць асноўным гульцом каманды ён ня здолеў, з-за чаго 9 ліпеня 2013 году быў аддадзены на сэзон у арэнду ў нямецкі «Фрайбург»[3], які выкупіў кантракт гульца 26 траўня 2014 году за 6 млн эўра.

Міжнародная

У траўні 2011 году быў упершыню запрошаны ў нацыянальную зборную Швайцарыі. 4 чэрвеня таго ж году, у матчы адборачнага цыклю да Эўра-2012 супраць зборнай Ангельшчыны дэбютаваў за нацыянальную каманду. Адмір выйшаў у гэтым матчы на замену на 74 хвіліне замест форварда Эрэна Дэрдыёка.

Remove ads

Дасягненьні

«Цюрых»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads