Адрыян Рамас

калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыян Рамас
Remove ads

Густа́ва Адрыя́н Ра́мас Ва́скес (па-гішпанску: Gustavo Adrián Ramos Vásquez; нар. 22 студзеня 1986 году, Сантандэр-дэ-Кілічао, Калюмбія) — колішні калюмбійскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Амэрыка». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2004 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу. На працягу сэзону 2006—2007 гадоў абараняў на ўмовах арэнды колеры клюбу «Індэпэнд’ентэ».

У 2007 годзе вярнуўся з арэнды ў клюб «Амэрыка». На гэты раз згуляў за каманду больш за два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Амэрыкі», быў асноўным гульцом атакавалага зьвяна каманды, стала забіваючы мячы ў браму супернікаў.

У канцы жніўня 2009 году падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Гэрта». Дэбют за клюб адбыўся 12 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Майнцу». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу забіўшы за сэзон 16 галоў. 9 красавіка падпісаў дамову з дортмундзкай «Барусіяй», як замену Робэрту Левандоўскаму.

Міжнародная

У складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі дэбютаваў 20 жніўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору.

Remove ads

Дасягненьні

«Амэрыка»:

  • Чэмпіён Калюмбіі: 2008(ф), 2020

«Барусія»:

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads