Ажытацыя
моцнае эмацыйнае ўзбуджэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ажытацыя (па-лацінску: agitatio — урушаньне, прывядзеньне ў рух) — моцнае эмацыйнае ўзбуджэньне, суправаджаецца пачуцьцём трывогі і страху. Пры ажытацыі назіраецца рухальны ці маўленчы неспакой, часта несьвядомы. Чалавек у такім стане робіцца надзвычай мітусьлівым, здольным выконваць толькі простыя аўтаматызаваныя дзеяньні. У яго зьяўляецца адчуваньне пустэчы і адсутнасьці думак, парушаецца магчымасьць разважаць, усталёўваць складаныя прычынныя сувязі паміж зьявамі.
Дадзены стан суправаджаецца вэгетацыйнымі парушэньнямі: зьяўляецца спалатнеласьць, частае дыханьне, тахікардыя (сэрдцабіцьце), патлівасьць, трымценьне рук і г. д. Ажытацыя ацэньваецца як перадпаталягічны стан у межах псыхалягічнай нормы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads