Айнская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мова айну (アイヌイタク, вымаўляецца: айну ітак) — мова айнаў, якія жывуць на поўначы Японіі, і раней жылі на Сахаліне. Хоць яна тыпалягічна трошкі падобная да японскай мовы, мова айну — ізаляваная мова, гэта значыць, яна ня мае ніякіх роднасных моў.
Большая частка ведаў пра мову айну на Сахаліне атрымана дзякуючы Браніславу Пілсудзкаму, польскаму антраполягу, які быў сасланы туды за расейскай імпэрыяй за палітычныя злачынствы напрыканцы 19 стагодзьдзя — пачатку 20 стагодзьдзя.
Remove ads
Носьбіты
Мова айну амаль зьніклая; колькасьць яе носьбітаў вельмі малая і хутка зьмяншаецца. Падлікі ў 1996 згадвалі толькі 15 чалавек, якія ўжываюць яё штодзённа. Хаця апошнім часам колькасьць носьбітаў пачала павялічвацца, галоўным чынам за кошт айнаў, якія вучаць яе як другую мову (пасьля японскай).
Фаналёгія
Структура склада ў мове ЗГ(З).
У мове 5 галосных:
i u e o a
p t k ʔ s h c w y m n r
/y/ абазначае гук [й]. /c/ ужываецца для абазначэньня гукаў [ш, ч, дж, дз]. Глятальны плазіўны /ʔ/ ня пішацца, ён зьяўляецца на пачатку складоў калі няма іншага зычнага.
/ti/ вымаўляецца як [чы]; /s/ звычайна гучыць як [ш] перад /i/ і на прыканцы складоў. Вымаўленьне залежыць ад дыялекта, напрыклад у сахалінскім дыялекце гукі /p, t, k, r/ напрыканцы склада зьліваюцца з /h/.
Мова айну мае тонавы націск: словы, якія маюць корань і афіксы вымаўляюцца з высокім тонам, які падае на корань. іншыя словы маюць націск на першы склад, калі ён закрыты ці зьяўляецца дыфтонгам. Інакш тонавы націск падае на другі склад.
Remove ads
Тыпалёгія і граматыка
Мова айну належыць да тыпу SOV, з постпазыцыяй (прыназоўнікі, паказальнікі склона і ролі назоўніка ў сказе, зьмяшчаюцца пасьля назоўнікаў). Дзейнік і прамое дапаўненьне звычайна ня маюць паказьнікаў склону. Назоўнікі групуюцца, і мадыфікуюць адзін аднаго; галоўны знаходзіцца напрыканцы ланцуга. Дзеясловы дзеляцца на пераходныя і непераходныя.
Артаграфія
Не існуе фармальнай артаграфіі для пісьма на мове айну. Ужываюцца розныя альфабэты, створаныя лінгвістамі на базе лацінскага альфабэта, або японскую сыстэму катакана. Шэраг сымбаляў Unicode Katakana Phonetic Extensions (31F0-31FF) , зьмяшчае сымбалі для напісаньня айну.
Вусная літаратура
Існуе багатая традыцыя вусных гераічных эпасаў, якія называюцца юкары. Мова гэтых аповедаў захавала трохі архаізмаў, напрыклад: мае больш флексіяў.
Прыклад тэкста: Ойча наш
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads