Акадэмічны летапіс
сьпіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году, блізкі да Супрасьлеўскага летапісу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмі́чны ле́тапіс — сьпіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году, блізкі да Супрасьлеўскага летапісу.
У яго ўваходзяць скарочаны агульнарускі летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—1446 гады і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках зьбераглася частка гісторыі Маскоўскай Русі 14 — 1-й траціны 15 стагодзьдзяў, які пачынаецца з 1339 году і ўлучае падзеі да 1373 году, а таксама 1414—1418 гадоў і пасьля 1427 году. Пачатковая частка з гісторыяй Кіеўскай Русі і «Аповесьць пра Падольле» ў канцы рукапісу страчаныя. Як адзін з раньніх сьпісаў 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году зьмяшчае месцамі памылкі. Уваходзіць у склад рукапіснага зборніка 1550-х гадоў, які захоўваецца ў бібліятэцы Расейскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Выдадзены ў 17-м (1907) і 35-м (1980) тамах «Поўнага збору рускіх летапісаў»[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads