Акадэмія навук Грузіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Акадэмія навук Грузіі (па-грузінску: საქართველოს მეცნიერებათა ეროვნული აკადემია) — галоўнае навуковае таварыства Грузіі.

Хуткія факты Папярэднік, Дата ўтварэньня ...

Акадэмія навук Грузінскай ССР была заснаваная ў лютым 1941 году на падставе Грузінскага філіялу АН СССР. Першым прэзыдэнтам АН ГССР стаў матэматык Ніка Мусхэлішвілі. Першымі акадэмікамі сталі ўсходазнаўца Георгій Ахвледыяні, фізыёляг Іван Бэрыташвілі, мастацтвазнаўца Георгій Чубінэшвілі, геоляг Аляксандар Джанэлидзе, філёляг Карнэлі Кэкэлідзэ, батанікі Ніка Кецхавэлі і Тарас Кварацхэлія, гісторыкі Сімон Джанашыя і Георгій Хачапурыдзэ, лінгвісты Арнольд Чыкабава і Акакій Шанідзэ, мінэролягі Аляксандар Твалчрэлідзэ, псыхоляг Дзьмітрый Узнадзэ, мэханік Кірыяк Заўрыеў і заоляг Філіп Зайцаў.

Прэзыдэнты Акадэміі навук Грузіі:

  • 1941—1972 — Ніка Мусхэлішвілі
  • 1972—1977 — Ільля Вэкуа
  • 1977—1986 — Яўген Харадзэ
  • 1986—2005 — Альбэрт Таўхэлідзэ
Remove ads

Вонкавыя сасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads