Акапулька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акапулька
Remove ads

Акапу́лька, поўная назва — Акапулька-дэ-Хуарэс (па-гішпанску: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтар на ціхаакіянскім узьбярэжжы Мэксыкі, штат Герэра. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэту. Разьмешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мэхіка. Колькасьць насельніцтва, паводле зьвестак перапісу 2010 году, склала 673 479 чалавек.

Хуткія факты

З ацтэкскай назву гораду можна перакласьці як ácatlчарот ці трысьнёг, poloaзьнішчыць і coмесца, што азначае месца зьнішчанага чароту ці трысьнёгу[2].

У шэрагу з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узьбярэжжы, зьяўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудзкіх кінаславутасьцяў і міліянэраў. У цяперашні час — папулярны сярод мэксыканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыцьцём.

Празь дзіўнаватыя формы сваёй бухты, надзвыйчай падручнай для стаянкі суднаў, Акапулька зьяўляецца істотным портам з самага пачатку каляніяльнае гісторыі Мэксыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads