Акно Овэртана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Акно Овэртана — тэрмін, што пазначае палітычную тэорыю, якая апісвае межы ідэяў, мажлівыя для прыняцьця грамадзтвам як «акно». Згодна з гэтай тэорыяй, палітычная жыцьцяздольнасьць якой-небудзь ідэі залежыць у асноўным ад таго, ці трапляе яна ў «вакно», чым ад пераваг канкрэтнага палітыка[1]. У любы канкрэтны момант «акно» ўключае ў сябе прастору палітычных ідэяў, якія можна лічыць прымальнымі ў цяперашнім стане грамадзкай думкі, погляды, якіх палітык можа прытрымлівацца бяз боязі быць абвінавачаным у залішнім радыкалізьме або экстрэмізьме. Зрух вокнаў, пры якім становяцца магчымымі тыя ці іншыя палітычныя дзеяньні, адбываецца не тады, калі ідэі зьмяняюцца сярод палітыкаў, а тады, калі яны зьмяняюцца ў грамадзтве, якое галасуе за гэтых палітыкаў.

Тэорыя названая ў гонар аўтара — Джозэфа Овэртана (1960—2003)[2], былога віцэ-прэзыдэнта Макінскага цэнтру публічнай палітыкі[3].

Remove ads

У культуры

Падобная ідэя выказана ў рамане «Фінэас Фін» Энтані Тролапа 1869 году. У рамане «Дзень Бумэранга» (Boomsday) Крыстафэр Баклі 2007 тэрмін прымяняецца да сыстэмы сацыяльнай абароны ў Злучаных Штатах.

У 2010 годзе быў апублікаваны палітычны трылер Глена Бэка «Акно Овэртана».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads