Аксана Саўчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксана Саўчук
Remove ads

Акса́на Васільеўна Саўчу́к, (па-ўкраінску: Окса́на Васи́лівна Савчу́к), пры нараджэнні Крывалінская — украінская палітык, народны дэпутат Украіны дзявятага скліканьня, сябра УА «Свабода». Са сьнежня 2015 па жнівень 2019 году — сакратарка Івана-Франкоўскай гарадзкой рады. На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2019 году перамагла ў аднамандатнай акрузе ў Івана-Франкоўску, адзіны прадстаўнік ад УА «Свабода» ў ВРУ дзявятага скліканьня.

Хуткія факты народны дэпутат Украіны[d], Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 20 сакавіка 1983 году ў вёсцы Чэрніў Рагацінскага (зараз — Івана-Франкоўскага) раёну. Навучалася ў ліцэі №25 Івана-Франкоўска. Пазней скончыла Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стэфаныка па спецыяльнасьці «Настаўніца ўкраінскай мовы ды літаратуры». Пазней, ў 2020 годзе, скончыла Нацыянальнуя акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

Працавала ў дзіцяча-юнацкім скаўцкім цэнтры намесьнікам дырэктара па выхаваўчай працы. Была абрана дэпутаткай Івана-франкоўскай гарадзкой рады шостага ды сёмага скліканьня. На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2019 году перамагла ў 83 аднамандатнай акрузе ў Івана-Франкоўску, 35 439 галасоў, 46,67%, 10 кандыдатаў[1]. Ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зьяўляецца сустраршынёй міжфракцыйнага аб'яднаньня «Каштоўнасьці. Годнасьць. Сям'я» да якога ўваходзяць амаль 300 дэпутатаў. Ў ВРУ ўдзельнічае ў камітэце з пытаньняў транспарту ды інфраструктуры.

Remove ads

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads