Актыўная ацэнка
Тэхналёгія навучаньня, заснаваная на актыўнай сувязі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Акты́ўная ацэ́нка ў вузкім сэнсе — гэта ацэнка пазнавальнай дзейнасьці вучняў і яе вынікаў паводле загадзя вызначаных крытэраў без выстаўленьня адзнакі. Тут актыўная ацэнка выступае альтэрнатывай ацэнцы падсумоўчай, якая пераважна выкарыстоўваецца для вонкавай справаздачнасьці[1].
Актыўная ацэнка ў шырокім сэнсе — тэхналёгія навучаньня, заснаваная на якаснай зваротнай сувязі, дзякуючы якой вучні могуць пастаянна бачыць і разумець свае посьпехі, усьведамляць няўдачы і ўхіляць прабелы ў ведах і ўменьнях, авалодваць працэдурамі самаацэнкі, г. зн. кіраваць асабістым вучэньнем. Пры гэтым бацькі таксама зьяўляюцца суб’ектамі ацэначнай дзейнасьці[2].
Актыўная ацэнка як тэхналёгія навучаньня мае сыстэмны характар і ўключае мэтавы, зьместавы, працэсуальны і кантрольна-ацэначны кампанэнты. Кожны з гэтых кампанэнтаў мае свае спэцыфічныя характарыстыкі, што ў цэлым дазваляе гаварыць пра ўнікальнасьць тэхналёгіі актыўнай ацэнкі.
Remove ads
Паходжаньне тэрміну і разьвіцьцё тэхналёгіі
У ангельскамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца тэрмін Formative assessment (даслоўна «фармавальнае ацэньваньне»). Ангельскі тэрмін у 1967 годзе ўвёў ва ўжытак Майкл Скрывэн, які паказаў, што такая ацэнка істотна адрозьніваецца ад іншых варыянтаў ацэнкі з гледзішча інфармацыі, якую атрымліваюць суб’екты адукацыйнага працэсу[3]. Бэнджамін Блум пераняў тэрмін у 1968 годзе і разгледзеў фармавальнае ацэньваньне ў якасьці інструмэнта для паляпшэньня эфэктыўнасьці навучаньня студэнтаў[4]. Пол Блэк і Дылан Ўільям(en) на падставе аналізу шматлікіх публікацыяў паказалі, што фармавальнае ацэньваньне — найлепшая стратэгія для забесьпячэньня матывацыі і адказнасьці вучняў, а таксама іхных вучэбных дасягненьняў[5]. З 2009 году з ініцыятывы Таварыства беларускай школы гэтая тэхналёгія пачала ўкараняцца ў школах Беларусі. На першым сэмінары, які ў Менску праводзіла пэдагог з Польшчы Данута Стэрна, удзельнікі прынялі рашэньне па-беларуску назваць тэхналёгію «актыўная ацэнка» з увагі на патэнцыял актывізацыі пазнавальнай дзейнасьці навучэнцаў.
Remove ads
Навуковыя падставы тэхналёгіі
Тэхналёгія актыўнай ацэнкі грунтуецца на псыхалягічнай тэорыі дзейнасьці, а таксама на шэрагу мэтадалягічных падыходаў:
- дзейнасным;
- сыстэмным;
- кампэтэнтнасным;
- асабова-арыентаваным[6].
Мэты тэхналёгіі актыўнай ацэнкі
- забесьпячэньне зваротнай сувязі паміж суб’ектамі адукацыйнага працэсу для разуменьня вучнямі таго, як яны вучацца;
- атрыманьне дыягнастычнай інфармацыі і на гэтай аснове выяўленьне і ліквідацыя індывідуальных і групавых недахопаў у навучальнай дзейнасьці і яе выніках;
- разуменьне вучнямі сваіх пэрспэктываў у навучаньні;
- перамяшчэньне фокусу з атрыманьня адзнак на працэс атрыманьня ведаў;
- забесьпячэньне цэнтральнай ролі вучняў у адукацыйным працэсе;
- разьвіцьцё ў вучняў навыкаў самаацэнкі, выхаваньне пачуцьця ўласнай годнасьці.
Асноўныя кампанэнты тэхналёгіі
Ключавой ідэяй тэхналёгіі актыўнай ацэнкі зьяўляецца зваротная сувязь паміж усімі суб’ектамі адукацыйнага працэсу: настаўнікам, вучнямі, бацькамі. Сродкамі зваротнай сувязі й актыўнай ацэнкі зьяўляюцца:
- дыягнастычнае вызначэньне настаўнікам мэты вучэбнага занятку і самавызначэньне кожнага вучня на свой асабісты вынік пазнавальнай дзейнасьці на ўроку,
- крытэры ацэнкі, якія ўяўляюць сабой дамову паміж настаўнікам і вучнямі, служаць арыентырам для іх дзейнасьці, зьяўляюцца сродкам для самаацэнкі, узаемнай ацэнкі і ацэнкі з боку настаўніка;
- разьмежаваньне актыўнай ацэнкі без выстаўленьня балаў і падсумоўчай ацэнкі ў балах;
- асаблівая тэхніка пастаноўкі пытаньняў настаўнікам;
- вусныя і пісьмовыя камэнтары настаўніка да выкананых вучнямі працаў;
- рэфлексія як мэханізм для пэрманэнтнага аналізу і карэкцыі дзейнасьці і яе вынікаў;
- далучэньне бацькоў да кантрольна-ацэначнай дзейнасьці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads