Алена Міхалюк
беларуская дзяячка на эміграцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алéна Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкéвіч (15 траўня 1930, в. Лонскія Браслаўскага павету Віленскага ваяв., цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці — 16 кастрычніка 2022) — беларуская грамадзкая дзяячка ў Вялікабрытаніі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусьветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазьней трапіла ў беларускі лягер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.
У 1947 прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Сябра ЗБВБ ад 28.7.1947.
У 1960-х аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане і сьледам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—70 гг працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі.
У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Ангельска-беларускага таварыства. Пасьля сьмерці мужа ў 1995 пераехала з Лёндану ў Манчэстэр.
Ад 1997 да 2013 году займала пасаду старшыні ЗБВБ.
Пахавана на Паўднёвых могілках(d) (Манчэстэр).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1][2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads