Алепа
места ў Сырыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́па (па-арабску: ﺣَﻠَﺐ), Хале́б — места ў Сырыі, сталіца аднайменнай найбольшай мугафазы Сырыі. Насельніцтва — 2 098 000 чалавек (2021).
Алепа ўпершыню згаданы на клінапісных таблічках у III тысячагодзьдзі да н. э. як амарэйскае места Ямгад. Доўгі чам ён быў найбуйнейшым у Сырыі і трэцім у Асманскай імпэрыі пасьля Канстантынопалю і Каіру. Ягонай папулярнасьці спрыяла разьмяшчэньне на Вялікім шаўковым шляху. Пасьля адкрыцьця Суэцкага каналу ў 1869 року ўплыў Алепа пачынае зьмяншацца.
З падзеньнем Асманскай імпэрыі па I сусьветнай вайне частка прылеглых тэрыторыяў разам з Багдадзкай чыгункай адышлі ад Алепа да сучаснай Турэччыны. У 1940-х роках Алепа страціла яшчэ й выхад да мора праз Антак’ю й Іскендэрун. Урэшце Дамаск абышоў Алепа ў колькасьці насельніцтва.
Дзякуючы захаванай старажытнай архітэктуры Алепа ў 2006 року быў абвешчаны сталіцай ісламскай культуры. У часе бітвы Грамадзянскай вайны мноства будынкаў у месьце былі зьнішчаныя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads