Алеся (фабрыка)

трыкатажная фабрыка From Wikipedia, the free encyclopedia

Алеся (фабрыка)
Remove ads

«Алеся» — дзяржаўная трыкатажная фабрыка Беларусі, заснаваная ў жніўні 1962 году ў Менску. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам»[3]. На 2017 г. мела 3 уласныя крамы вопраткі ў сталіцы: пры фабрыцы; вул. Багдановіча, д. 78; вул. Мясьнікова, д. 35 (Маскоўскі раён)[4].

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Remove ads

Мінуўшчына

У жніўні 1962 году ў Менску заснавалі трыкатажную фабрыку «Прагрэс» на аснове камбіната мясцовай прамысловасьці. На пачатку выраблялі рукавіцы, пальчаткі, шапкі і джэмпэры. У 1965 г. дабудавалі 2-павярховы вытворчы корпус, дзе ўстанавілі новыя кругла- і плоскавязальныя машыны. У 1970 г. здалі 4-павярховы будынак для кіраўніцтва з клюбам на 500 месцаў і страўняй на 250 месцаў. 12 траўня 1975 г. фабрыку пераўтварылі ў вытворчае аб’яднаньне. 1 красавіка 1986 г. прадпрыемства перайменавалі ў Менскую досьледна-экспэрымэнтальную фабрыку верхняга трыкатажу. 20 лістапада 1986 году — у Рэспубліканскі дом мадэляў трыкатажных вырабаў. 16 красавіка 1991 г. прадпрыемства стала трыкатажнай фірмай «Алеся»[5]. На 1999 г. вырабляла джэмпэры, жакеты, касьцюмы і сьвітэры. Мела ўласныя крамы «Мара» і «Талісман», гандлёвы дом «Кросны»[6].

31 кастрычніка 2000 г. прадпрыемства акцыянавалі. У 2005 г. А.Лукашэнка сваім указам вылучыў 600 тыс. эўра для прадухіленьня разарэньня фабрыкі. За 2011 год на ААТ «Алеся» выпусьцілі 316 тыс. вырабаў. Чысты прыбытак склаў 1,954 млрд рублёў (рэнтабэльнасьць 33,7 %)[7]. У 2011 г. экспарт склаў 15 % вытворчасьці ($1,1 млн), пераважна ў Расею ў выглядзе жаночага адзеньня. На 2012 г. налічвалася 3 уласныя крамы, якія штомесяц давалі каля 550 млн рублёў выручкі. Уласьнікамі ААТ «Алеся» былі: Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь — 78,6 % акцыяў, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт — 20,7 %, прыватныя асобы — 0,7 %. За 2008—2012 гады ў новае абсталяваньне ўклалі 1,8 млн эўра[8]: 24 нямецкія вязальныя машыны «Штоль», 3 італьянскія прэсы для вільготна-цеплавой апрацоўкі паўфабрыкату і гатовых вырабаў, па 6 стачачных і кетэльных машынаў, 2 плоскашыўныя машыны, гузікавая і пяцельная машыны. На красавік 2012 г. прадпрыемства налічвала звыш 400 супрацоўнікаў. Звыш паловы сыравіны набывалі за мяжой. Штомесяц выпускалі звыш 30 000 трыкатажных вырабаў для мужчынаў, дзяцей і жанчынаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads