Альба Бэрлін
нямецкі баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«А́льба» (па-нямецку: Alba) — нямецкі баскетбольны клюб з Бэрліну, які спаборнічае ў Бундэсьлізе і Эўралізе. Клюб быў заснаваны ў 1991 годзе і сёньня ёсьць найбуйнейшым нямецкім баскетбольным клюбам паводле колькасьці сябраў. Свае хатнія матчы «Альба» ладзіць на Убэр-Арэне. Каманда ўважаецца самай пасьпяховай нямецкай баскетбольнай камандай як ва ўнутраным, гэтак і на міжнародным узроўні. Зь сярэдняй наведвальнасьцю больш за 10 тысяч гледачоў за гульню, гэта таксама адзін з самых папулярных баскетбольных клюбаў у Эўропе. У 2013 годзе пра «Альбу» зрабілі сюжэт у дакумэнтальнай сэрыі ESPN «Баскетбольныя сталіцы». У 2014 годзе клюб стаў першай нямецкай баскетбольнай камандай, якая перамагла дзейнага чэмпіёна НБА «Сан-Антоніё Спэрз».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads