Аляксандар Анюкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Анюко́ў (па-расейску: Александр Анюков; нар. 28 верасьня 1982 году, Куйбышаў, СССР) — былы расейскі футбаліст, абаронца. На сваім рахунку мае 77 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Расеі. З 2009 па 2012 гады зьяўляўся капітанам «Зэніту», аднак у сакавіку 2012 году па асабістым жаданьні адмовіўся ад капітанскага статусу.
Remove ads
Кар’ера
«Крылы Саветаў»
Футболам пачаў займацца ўсьлед за сваім старэйшым братам прафэсійным футбалістам Аляксеем. У шэсьць гадоў пачаў наведваць футбольную сэкцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расейскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сэзон 2000 году пачаў у другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазыцыі лібэра. З гэтага сэзону абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханава й стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клюбу, а 10 верасьня 2000 году ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).
У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зэніту» (0:1). За самарскі клюб правёў 71 матч чэмпіянату Расеі, забіў 3 галы.
«Зэніт»
У «Зэніт» перайшоў у ліпені 2005 году, калі самарскі клюб знаходзіўся ў крызіснай сытуацыі. Угаворы кіраўніцтва й асабістыя звароты віцэ-губэрнатара да гульца не пахіснулі жаданьня зьмяніць становішча й пераехаць у Пецярбург.
Remove ads
Зборная
Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Расеі, з 2004 году рэгулярна запрашаецца ў галоўную каманду краіны.
Дасягненьні
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2007, 2010, 2012, 2015, 2019
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010, 2016
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2008, 2011, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads