Аляксандар Бразгуноў
беларускі літаратуразнаўца, паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Уладзімеравіч Бразгуноў (Алесь Дзітрых; нар. 1972) — беларускі літаратуразнаўца-мэдыявіст, паэт і перакладнік. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар навуковай манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст.» (Менск, 2007); укладальнік і перакладнік кнігазбораўскага тома «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…» (Менск, 2009); укладальнік і перакладнік тома «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.» (Менск, 2011); адзін з аўтараў «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (Менск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсымільнага выданьня рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан» (Уроцлаў, 2007).
У публікацыі «Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх» (Менск, 2010) паказаў навуковую непраўдападобнасьць летувіскіх этымалёгіяў імёнаў літоўскіх князёў і баяраў.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар паэтычнага зборніка «Ізмарагд» (Менск, 2010)[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads