Аляксандар Ганевіч

беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Дармідо́нтавіч Гане́віч (нар. 26 траўня 1963, Ліда Гарадзенскай вобласьці, БССР) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Швайцарскай Канфэдэрацыі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Усурыйскую вышэйшую вайсковую аўтамабільную камандную вучэльню, Маскоўскую дыпляматычную акадэмію(d), дыпляматычную школу Міністэрства замежных справаў Нямеччыны.

У 1993—1996 роках — трэці, другі сакратар, начальнік аддзелу службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі. 1996—2000 — першы сакратар — консул амбасады Беларусі ў Нямеччыне (Бэрлін). 2000—2003 — загадчык сэктару пратакольных мерапрыемстваў, намесьнік начальніка службы — начальнік аддзелу візытаў службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі. 2003—2008 — дарадца па палітычных пытаньнях амбасады Беларусі ў Швайцарыі (Бэрн). 2008—2011 — дарадца, кансультант аддзелу візытаў службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі.

2011—2016 — Генэральны консул Рэспублікі Беларусі ў Мюнхэне (Нямеччына). 2016—2020 — намесьнік начальніка галоўнай управы — начальнік управы аналізу, плянаваньня, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнай консульскай управы Міністэрства замежных справаў Беларусі.

У 2020 року прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусі ў Швайцарскай Канфэдэрацыі (Бэрн).

Дыпляматычны ранг — Надзвычайны і Паўнамоцны пасланьнік 1-га клясу.

Валодае беларускай, расейскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads