Аляксандар Краўцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Міха́йлавіч Краўцо́ў, сапраўднае прозьвішча Шульман (* 24 студзеня 1953, Пружаны, Берасьцейская вобласьць, БССР) — расейскі спартовы дзяяч, заслужаны трэнэр Расеі, старшыня расейскай спартовай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях 2014 року ў Сочы.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Пружанах у сям’і Міхаіла Аркадзевіча і Фіры Ісаакаўны Шульманаў[1].

Займаўся спартовай гімнастыкай у пружанскай спартовай школе[2][3].

Пасьля школы спрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднак ня здолеў. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню(ru). Служыў на Далёкім Усходзе, дзе захапіўся лыжнымі гонкамі.

Па сканчэньні службы ачоліў дзіцяча-юнацкую спартовую школу ў месцы Аха (Сахалін). Скончыў трэнэрскі факультэт Хабараўскага інстытуту фізкультуры, аддзяленьне лыжных гонак.

У 1991—2002 — асабісты трэнэр Ларысы Лазуцінай. У 1999—2003 — генэральны дырэктар спартовага клюбу «Роснефть», які займаўся падрыхтоўкай нацыянальных зборных Расеі па лыжных гонках і біятлёне. У 2003—2005 — дзяржаўны трэнэр па лыжных гонках.

З 2005 працуе ў Цэнтры спартовай падрыхтоўкі зборных камандаў Расеі, начальнік управы зімовых відаў спорту, намесьнік дырэктара па зімовых відах спорту (2007), дырэктар (2009).

У красавіку 2011 року ўлучаны ў склад Аргкамітэту па забесьпячэньні падрыхтоўкі расейскіх спартоўцаў для ўдзелу ў XXII Алімпійскіх зімовых гульнях і XI Паралімпійскіх зімовых гульнях 2014 року ў Сочы. 28 лютага 2013 абраны старшынём расейскай спартовай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях 2014 року ў Сочы.

Аляксандар Краўцоў — майстар спорту па сучасным пяцібор’і, кандыдат у майстры спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнэр Расейскай Фэдэрацыі, выдатнік фізычнай культуры і спорту.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads