Аляксандар Кузьмін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Трыфанавіч Кузьмін (24 ліпеня 1918, в. Даброціна, Бабруйскі павет, цяпер Качэрыцкі раён — 1 траўня 2003[1]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Хуткія факты намесьнік старшыні ВС БССР, Асабістыя зьвесткі ...

Скончыў БДУ (1949). У нямецка-савецкую вайну штурман зьвяна бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўднёвым і Закаўкаскім франтах. У 1944—1946 загадчык ваеннага аддзелу, у 1948—1950 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Савецкага райкаму партыі Менска. У 1950—1951 намесьнік загадчыка аддзелу, у 1955—1958 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Менскага абкаму КПБ. З 1951 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі, у 1953—1955 загадчык аддзелу школ і ВНУ Менскага гаркама КПБ. У 1958—1962 сакратар Менскага абкама КПБ, зь лютага 1971 па жнівень 1986 сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1966, у складзе Бюро ЦК КПБ зь лютага 1971. Дэпутат ВС СССР у 1979—1984, ВС БССР у 1963—1980, 1985—1990, намесьнік старшыні ВС БССР у 1967—1971.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads