Аляксандар Лягчылаў

беларускі паэт-песеньнік (1946—2005) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Кузьмі́ч Лягчы́лаў (30 чэрвеня 1946 — 21 верасьня 2005) — беларускі паэт-песеньнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1946 году. Бацька — Кузьма Васільевіч Лягчылаў (1922—2017), маці — Вольга Паўлаўна Лягчылава (1921—2018).

Кандыдат эканамічных навук, дырэктар Менскага дзяржаўнага гандлёвага коледжу, дэпутат Менгарсавету.

Памёр 21 верасьня 2005 году[1]. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

Творчасьць

Аўтар шасьці зборнікаў вершаў. Аўтар некалькіх сотняў песень («Чарка на пасашок», «Гора — не бяда», «Дзеці вайны», «Белы бусел», «Прычал», «Мэлёдыя каханьня», «Залатая восень», «Дзева Марыя», «Плачуць белыя бярозы» і інш.).

Яго песьні выконвалі ВІА «Сябры», Леў Лешчанка, Ёсіф Кабзон, ансамбль імя Аляксандрава. Ён правёў дзесяць сваіх творчых канцэртаў. Зь ім супрацоўнічалі многія беларускія кампазытары, сярод якіх Ігар Лучанок, Валеры Іваноў, Уладзімер Буднік, Алег Моўчан, Уладзімер Прохараў, Алег Цівуноў, Мікалай Сацура і іншыя.

Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Беларусі.

Памяць

  • На доме ў Менску, дзе жыў Аляксандар Лягчылаў, усталяваная мэмарыяльная шыльда[2].
  • 30 чэрвеня 2011 году ў этэры тэлеканалу «ЛАД» адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму вытворчасьці Белтэлерадыёкампаніі «Жыцьцё расьпісала ўсе ролі сур’ёзна», прысьвечанага творчасьці Аляксандра Лягчылава.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads