Аляксандар Ступнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Сту́пнікаў — беларускі журналіст.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ[1], пасьля чаго працаваў у розных рэгіёнах Савецкага Зьвязу. У 1985 годзе эміграваў з СССР, жыў у ЗША, Вялікай Брытаніі і Ізраілі, дзе працаваў у расейскамоўных СМІ[1]. У 1990-х гг. вярнуўся ў Беларусь у якасьці шэфа бюро тэлеканала НТВ у Беларусі і Польшчы. У 1997 годзе Ступнікаў быў дэпартаваны з краіны за крытычныя рэпартажы пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля 1997 году Ступнікаў некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам НТВ на Блізкім Усходзе, у 2004 г. — вярнуўся ў Беларусь[2].
Аляксандар Ступнікаў — ляўрэат прэміі ПЭН-клюбаў Швэцыі, Расеі і Беларусі ў намінацыі «За грамадзянскую мужнасьць і прафэсіяналізм». Аўтар шэрагу дакумэнтальна-публіцыстычных фільмаў, у тым ліку фільмаў аб габрэйскім партызанскім руху ў Беларусі й іншых краінах Эўропы, а таксама некалькіх паэтычных зборнікаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads