Аляксандар Ульянаў (дыплямат)
Агент ДПУ СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Улья́наў (30 лістапада 1901, Менск — 26 лістапада 1937, Масква) — агент савецкіх карніцкіх органаў, вядомы сваёй дзейнасьцю супраць беларускага нацыянальнага руху.
Remove ads
Біяграфія
Юнацтва, пачатак кар’еры
Нарадзіўся ў 1901 годзе ў Менску ў сям’і ўрача.
У 1917—22 гадах — чалец партыі эсэраў. У 1919 годзе арыштаваны польскімі ўладамі, аднак неўзабаве вызвалены. У 1922 годзе ўступіў ва УКП(б).
У 1922—23 гадах — намесьнік упаўнаважанага Наркамату зьнешняга гандлю БССР. З 1924 году — дырэктар Паўднёвага аддзяленьня трэсту «Лесбел» у Крыме, пазьней упраўляючы яго аддзяленьнем у Латвіі.
Дзейнасьць супраць беларускага руху
У 1925—27 гадах — на дыпляматычнай працы ў Польшчы: аташэ, дарадца паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР, в.а. пасла СССР. Верагодна, ужо будучы на той момант супрацоўнікам ДПУ БССР[1], увайшоў у давер да дзеячоў беларускай палітычнай эміграцыі з мэтай «разлажэньня» беларускага руху[1].
Па даручэньні ЦК КП(б)Б удзельнічаў у падрыхтоўцы «Другой Усебеларускай канфэрэнцыі» (Бэрлін, 1925), на якой прынята рашэньне пра спыненьне існаваньня Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі і прызнаньне Менску адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі[1].
Арганізоўваў вяртаньне ў БССР дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, якія потым сталі ахвярамі савецкага тэрору, у тым ліку Аляксандра Галавінскага, Уладзімера Пракулевіча, Лявона Зайца і Аляксандра Цьвікевіча[1].
У 1925 г. садзейнічаў стварэньню Беларускай сялянска-работніцкай грамады, арганізоўваў фінансаваньне дзейнасьці гэтай і іншых беларускіх структураў у Польшчы, у тым ліку просавецкіх прапагандысцкіх выданьняў, грошы на дзейнасьць якіх паступалі з СССР[1].
Пазьнейшае жыцьцё. Арышт, расстрэл
У 1928—31 гадах — упаўнаважаны Наркамату замежных спраў пры СНК БССР у Менску, потым працаваў у Наркамаце зьнешняга гандлю СССР у Маскве, гандлёвым прадстаўніком у Чэхаславаччыне.
Арыштаваны 24 траўня 1937 году. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 26 лістапада 1937 году за «здраду радзіме» і як «чалец контрарэвалюцыйнай арганізацыі» да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны і пахаваны на Данскіх могілках праз некалькі гадзін пасьля прыгавору. Рэабілітаваны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 30 чэрвеня 1956 году[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads