Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў

беларускі міністар From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў
Remove ads

Алякса́ндар Ві́ктаравіч Чарвяко́ў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч і эканаміст.

Хуткія факты Амбасадар Беларусі ў Кітаі, Папярэднік ...

7-ы міністар эканомікі Беларусі (2020—2023). Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і суаўтар 7 манаграфіяў, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988—1991 гадах працаваў інжынэрам, вядучым інжынэрам-мэханікам у саўгас-камбінаце «Юбілейны» Аршанскага раёну. З 1991 да 1994 вучыўся ў асьпірантуры БДСГА.

У 1994—2010 гадах — асыстэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант катэдры мэханізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці БДСГА. У 2010—2017 гадах — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».

З студзеня 2017 году — намесьнік міністра эканомікі Беларусі. Зь лістапада 2018 году — першы намесьнік міністра эканомікі. 4 студзеня 2020 году прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1].

У чэрвені 2022 году трапіў пад санкцыі Канады[2].

20 лістапада 2023 року прызначаны амбасадарам Беларусі ў Кітаі[3].

Remove ads

Узнагароды

17 жніўня 2021 году ўзнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» — «за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіраваньня, бездакорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё» Беларусі[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads