Аляксей Аляксандравіч Волкаў
старшыня дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Алякса́ндравіч Во́лкаў (нар. 7 верасьня 1973, Менск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь, генэрал-маёр юстыцыі (2015).
Remove ads
Біяграфія
У 1996 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
З 1 студзеня 2012 году па 23 ліпеня 2013 году працаваў начальнікам управы Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Менску.
23 ліпеня 2013 году прызначаны першым намесьнікам старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь[1].
9 кастрычніка 2020 году прызначаны старшынёю Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Узнагароды
Міжнародныя санкцыі
31 жніўня 2020 году Волкаў быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[5]. 6 лістапада 2020 году Волкава дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня на чале з Камітэтам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, у прыватнасьці, расьсьледаваньні супраць Каардынацыйнае рады й мірнае дэманстрантаў[7].
24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[9]. Акрамя таго, 6 лістапада Волкаў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[10] й Канады[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads