Аляксей Арастовіч
украінскі вайсковы экспэрт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Мікала́евіч Арасто́віч (нар. 3 жніўня 1975, Грузія) — украінскі вайсковы экспэрт беларускага паходжаньня[1], вайсковы і палітычны аглядальнік, камэнтатар, актор. Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся у Грузіі. Бацька этнічны беларус са Слуцку. Частку дзяцінства правёў у Беларусі[3]. У 1992 годзе скончыў школу № 178 у Кіеве. Паступіў на біялягічны факультэт унівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. У 1993 годзе пачаў граць у сучасным Кіеўскім тэатры-студыі «Чорны квадрат», пакінуўшы навучаньне.
У мінулым кадравы афіцэр Узброеных сілаў Украіны, выведнік, капітан запасу. Службовая дзейнасьць была зьвязаная з распрацоўкамі ў галіне апэратыўнай псыхалёгіі, канфлікталёгіі і псыхалёгіі экстрэмальных сытуацый. Заснавальнік грамадзкай арганізацыі «Народны рэзэрвіст» па падрыхтоўцы добраахвотнікаў для войска, вайсковы экспэрт[4].
1 сьнежня 2020 году быў прызначаны дарадцам офісу прэзыдэнта Ўкраіны[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads