Аляксей Коласаў
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Коласаў (нар. 4 студзеня 2002 году) — беларускі хакеіст, брамнік клюбу «Філадэлфія Флаерз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2021 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Філадэлфія Флаерз» у трэцім раўндзе пад агульным 78-м нумарам.
Remove ads
Кар’ера
У хакейную школу трапіў пасьля таго, як ягоная бабуля ўбачыла аб’яву аб наборы ў дзіцячую школу. На першых жа трэнаваньнях адразу заняў браму[2][3]. Выхоўваўся ў СДЮШАР БФСТ «Дынама». Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры паводле спэцыяльнасьці хакейнага трэнэра.
Спачатку спаборнічаў у Найвышэйшай лізе, якая ёсьць другой паводле значэньня лігай краіны. Сэзон 2020—2021 гадоў Коласаў пачаў у складзе «Дынама-Маладэчна» з Экстралігі. Празь некаторы час праз абмежаваньні на паездкі з чыньніку пандэміі каранавірусу галоўныя брамнікі менскага «Дынама» сталі недасяжнымі да гульні, а Коласаў дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе. У 2020 годзе быў задрафтаваны клюбам «Эры Отэрз» з хакейнай лігі Антарыё, але застаўся ў Беларусі ў складзе сталічнага «Дынама»[4]. Праз год быў абраны на драфце НХЛ 2020 году пад 78-м нумарам «Філадэлфія Флаерз». Як і год раней хакеіст застаўся на радзіме. У сэзоне 2022—2023 гадоў быў асноўным брамнікам менскага «Дынама», згуляўшы больш за іншых галкіпэраў каманды. У тым сэзоне ў 42 матчах рэгулярнага чэмпіянату трымаў каэфіцыент надзейнасьці на паказьніку 2,55. У плэй-оф за тры матчы адбіў 88 % кідкоў суперніка. Сэзон 2023—2024 гадоў бараніў колеры «Дынама» на правах арэнды. Цягам сэзону шматкроць трапляў у розныя топы маладых гульцоў[5], а таксама прызнаваўся найлепшым брамнікам тыдня. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што «Філадэлфія Флаерз» чакае прыбыцьця Коласава[6].
2 красавіка 2024 году стала вядома, што брамнік выправіцца ў АХЛ, дзе далучыцца да фарм-клюбу «Лігай Вэлі Фэнтамз»[7]. Згуляўшы толькі адзін матч, пазьней паведамлялася, што ў Коласава ёсьць праблемы з адаптацыяй за акіянам[8]. Адзін з былых партнэраў па камандзе згадваў, што сам Коласаў меў сумневы наконт знаходжаньня ў амэрыканскім клюбе[9]. Увосень 2024 году дэбютаваў у НХЛ у складзе «Філадэлфія Флаерз», стаўшы першым беларускім брамнік у гісторыі лігі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads