Аляксей Туманаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Туманаў (нар. 19 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у СДЮШАР БФСТ «Дынама», дзе ягоным першым трэнэрам быў Валянцін Дамашэвіч. Пазьней Туманаў далучыўся да акадэміі клюбу «Менск». У 2021 годзе пачаў абараняць колеры дублюючай каманды клюбу. Улетку таго ж году склаў сваю першую прафэсійную працоўную дамову з клюбам[2], аднак чакаць пераводу ў першую каманду давялося ажно да 2023 году. Дэбютаваў за клюб 17 сакавіка 2023 году ў матчы Найвышэйшай лігі супраць мазырскай «Славіі», зьявіўшыся на полі зь першых хвілінаў сустрэчы. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаўшы адным з ключавых гульцоў, гуляючы пераважна на левым флянзе абароны. У заключным матчы сэзону 2023 году, які ладзіўся 2 сьнежня, адзначыўся першым голам, які быў улучаны ў браму «Іслачы». У 2024 годзе працягваў выкарыстоўвацца ў асноўным складзе, а па заканчэньні сэзону склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[3].
Міжнародная
У ліпені 2021 году футбаліст выправіўся на зборы з зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[4]. У кастрычніку 2021 году поруч з камандай выправіўся і на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы (да 19 гадоў)[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads