Амар аль-Башыр
суданскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.
За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].
У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.
11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].
Remove ads
Стасункі зь Беларусяй
У 2004 року Беларусь стала першай краінай Эўропы, якую наведаў Амар аль-Башыр[6][7].
У студзені 2017 року Аляксандар Лукашэнка наведаў Судан, дзе правёў перамовы з Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам і падпісаў дамову аб дружалюбных стасунках і супрацоўніцтве[8].
10 сьнежня 2018 року Амар аль-Башыр прыехаў зь візытам у адказ[9], дзе адкрыў амбасаду Судану і падпісаў некалькі пагадненьняў пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва[10]. Перад ягоным прыездам Міжнародны крымінальны суд адаслаў беларускім уладам запыт на арышт і выдачу аль-Башыра паводле Рымскага статуту на аснове двух ордэраў на арышт, выдадзеных у 2009 і 2010 роках[11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads