Амбасада Беларусі ў Нямеччыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амбаса́да Белару́сі ў Няме́ччыне (па-нямецку: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland, беларускі афіцыйны правапіс: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія) зьяўляецца дыпляматычнай місіяй Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыне і знаходзіцца ў Бэрліне. Беларускім амбасадарам у Нямеччыне да 2024 году зьяўляўся Дзяніс Сідарэнка.
Remove ads
Гісторыя

У 1919—1925 гг. у Бэрліне дзейнічала надзвычайная дыпляматычная місія Беларускае Народнае Рэспублікі[1]. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнаньня з боку Нямеччыны, яе дыпляматычная місія была зарэгістраваная ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты зь нямецкім урадам[2] і сустракаліся зь нямецкім міністрам замежных справаў Вальтарам Зімансам[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадзтве. Пры дыпляматычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.
У 1923 г. Нямеччына ўсталявала фармальныя дыпляматычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна дзьвюхбаковых адносінаў не вялося, амбасадаў у Менску і Бэрліне адкрыта не было.
Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі дыпляматычныя стасункі зь Нямеччынай былі адноўленыя з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].

У 1994 годзе ў прысутнасьці амбасадара Пётры Садоўскага, міністра замежных справаў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных справаў Нямеччыны Дытэра Каструпа была афіцыйна адкрытая амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Яна разьмяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].
У 1996 г. амбасада была пераведзеная ў Бэрлін пасьля таго, як туды была перанесеная сталіца Нямеччыны.
Remove ads
Будынкі
Амбасада займае дзьве вілы XIX стагодзьдзя ў раёне бэрлінскага Трэптаў-парка. Адна зь іх да Другой Сусьветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленьнем[6].
Другі будынак вядомы як «Віла Люізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу»[6].
Remove ads
Амбасадары
Беларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпляматычнай місіі)
- Аркадзь Смоліч (травень — жнівень 1919 г.)
- Лявон Заяц (жнівень — кастрычнік 1919 г.)
- Леанід Баркоў (кастрычнік 1919 г. — 1921 г.)
- Андрэй Бароўскі (1921—1925 гг.)
Рэспубліка Беларусь (амбасадары)
- Пётра Садоўскі (1992—1994)
- Пётар Бяляеў (1995—1998)
- Уладзімер Скварцоў (1999—2009)
- Андрэй Гіро (2009—2015)
- Дзяніс Сідарэнка (2016—2024)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads