Амэрыканскі бізон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амэрыканскі бізон
Remove ads

Амэрыка́нскі бізо́н (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Амэрыка́нскі бізо́н
Remove ads

Апісаньне

Бізон дасягае 2,5-3 мэтраў у даўжыню і да 2 мэтраў у вышыню. Густая поўсьць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутар; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.

Паводзіны

Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясцовасьці, качавалі на поўдзень, а ўлетку ізноў вярталіся на поўнач.

Стэпавыя сілкуюцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку травяным рызьзём. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры сьнезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсьць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30° маразы. Узімку шукаюць маласьнежныя ўчасткі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads