Амілёза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амілёза (ад грэц. ámylon[1] — крухмал) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца зь лінейных або слабаразгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, злучаных сувязямі паміж 1-м і 4-м вугляроднымі атамамі.

Уласьцівасьці
Малекулярная маса ад 50 000 да 160 000. З рашчынай ёду дае цёмна-сіняе фарбаваньне. Амілёза лёгка распушчальная ў вадзе. Пры набраканьні крухмальных зерняў у цёплай вадзе ўтварае рашчынную частку клейстара.
Утрыманьне ў крухмале
Доля амілёзы ў бульбяным, кукурузным, пшанічным крухмале 19—24%, у рысавым 17%, у яблычным 100%.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads