Ам’ен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ам’е́н (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й былога рэгіёну Пікардыя (зь 1 студзеня 2016 — у складзе рэгіёну О-дэ-Франс). Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Сома. Насельніцтва на 2016 год — 133 755 жыхароў.
Remove ads
Эканоміка й адукацыя
Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся ўнівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.
Славутасьці
Амьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар гораду з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.
Галоўная славутасьць гораду — Ам’енская катэдра, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.
- Катэдра Нотар-Дам
- Ваенныя могілкі
- Дом, у якім жыў і працаваў Жуль Вэрн
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads