Анатоль Дзятлаў

савецкі тэхнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Сьцяпа́навіч Дзя́тлаў (3 сакавіка 1931 — 13 сьнежня 1995) — колішні намесьнік галоўнага інжынэра па эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Паводле афіцыйнай (усё больш аспрэчваемай у апошні час) вэрсіі прызнаны адным зь вінаватых у катастрофе на ЧАЭС.

Remove ads

Біяграфія

А. С. Дзятлаў нарадзіўся ў 1931 годзе, у сяле Атаманава Краснаярскага краю. У 1945 паступіў у Нарыльскі горна-матэлюргічны тэхнікум. У 19531959 навучаўся ў Маскоўскім інжынэрна-фізычным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтаматыка і электроніка», па сканчэньні атрымаў дыплём з адзнакай. Працаваў на суднабудаўнічым заводзе ім. Ленінскага камсамолу ў Камсамольску-на-Амуры. У 1973 перавёўся на Чарнобыльскую АЭС, якая яшчэ ўзводзілася.

Remove ads

Катастрофа на ЧАЭС

Дзятлаў атрымаў вялікую дозу радыяцыі — каля 550 бэр[1]. Быў асуджаны на 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму па артыкуле 220 ч. 2 УК УССР і, нягледзячы на захворваньні, у адпаведнасьці зь якімі асуджаны прыпыняе адбываньне пакараньня, быў этапаваны пасьля суда ў Кіеў, у Лук’янаўскую турму і далей у калёнію ў пасёлак Крукава.

Праз чатыры гады, пасьля афіцыйных лістоў за подпісам акадэміка Сахарава і іншых самавітых дзеячоў навукі, быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з захворваньнем. Лекаваўся ў апёкавым цэнтры ў Мюнхэне. 13 сьнежня 1995 г. Дзятлаў памёр ад сэрцавай няздатнасьці, што сталася сьледзтвам прамянёвай хваробы.

А. С. Дзятлаў узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны і Працоўнага Чырвонага Сьцягу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads