Анатоль Тарас

беларускі выдавец, пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Яфі́мавіч Та́рас (нар. 24 траўня 1944, прадмесьце Гомлю; псэўданімы: Дон Миллер, Жак Пино, Максим Петров) — беларускі выдавец, аўтар шэрагу кніг, псыхоляг, журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра савецкай вайсковай выведкі. Скончыў менскую СШ № 31 (1961). У 1961—1963 гадох працаваў рабочым на менскіх заводах, у 1963—1966 служыў у арміі.

Скончыў філязофскае аддзяленьне гістарычнага факультэту БДУ (1972), асьпірантуру Акадэміі пэдагагічных навук СССР у Маскве (1979). Кандыдат пэдагагічных навук (1979).

Працаваў навуковым супрацоўнікам (1972—1981), старшым навуковым супрацоўнікам (1981—1989) НДІ пэдагогікі Міністэрства асьветы БССР, дзе дасьледаваў сацыяльна-псыхалягічныя праблемы злачыннасьці. Паралельна выконваў абавязкі пазаштатнага інспэктара крымінальнага вышуку. За пасьпяховую працу атрымаў некалькі ўзнагародаў ад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных справаў.

У 1989—1991 гадох — загадчык лябараторыі навукова-практычнага цэнтру «Сігнум». Працаваў рэдактарам у менскіх выдавецтвах «Эридан» (1991—1994), «Красико-принт» (1994—1995), «МЕТ» (1995—1999). У 1999—2009 — галоўны рэдактар выдавецтва «Харвест». Зь лета 2009 року рэдактар гістарычнага альманаху «Деды».

Таксама мае ступень доктара навук у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (1998) і званьне прафэсара (1998) ад грамадзкага аб’яднаньня «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналёгіяў», з 2000 року ягоны правадзейны чалец.

Рэдактар, укладальнік і аўтар каля 100 кніг, у т. л. «Войны Маскоўскай Русі зь Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV—XVII стст.» (2006), «Гісторыя імпэрскіх дачыненьняў: беларусы і расейцы. 1772—1991» (2008), «Анатомія нянавісьці: Расейска-польскія канфлікты ў XVIII—XX стст.» (2009), «Грунвальд, 15 ліпеня 1410 году» (2010), «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм» (2010), «Перадгісторыя беларусаў ад старажытнасьці да XIII стагодзьдзя» (2010), «Касьцёл у нашым жыцьці: Да 100-годзьдзя Чырвонага касьцёлу» (2010), «Беларусь перадусім: Аб нацыянальнай беларускай ідэі» (2011), «1812 Трагедыя Беларусі» (2012).

Remove ads

Крытыка

У навуковым дачыненьні крытыкуецца як выдавец, што поруч з адсутнасьцю спэцыяльнай адукацыі ажыцьцяўляе выданьне кніг на разнастайную тэматыку ў залежнасьці ад упадабаньняў патэнцыйнай аўдыторыі. У прыватнасьці, з акадэмічнага пункту гледжаньня гістарычныя творы аўтара, што прэтэндуюць на навуковую значнасьць, маюць вялікі комплекс факталягічных і мэтадалягічных хібаў, тэндэнцыйных зацікаўленых выказваньняў і адзначаюцца недапушчальнымі ў акадэмічнай навуцы катэгарычнымі выказваньнямі; акрамя факталягічных хібаў адзначаецца адсутнасьць спасылак на літаратуру, зь якой аўтар запазычваў пэўныя высновы[1].

Remove ads

Бібліяграфія

Сэрыя «Невядомая гісторыя»

  • Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. 2006, 800 с.
  • История имперских отношений: беларусы и русские. 1772—1991. (адзін з аўтараў). 2008, 608 с.
  • Анатомия ненависти: Русско-польские конфликты в XVIII—XX вв. 2009, 800 с.
  • Грюнвальд, 15 июля 1410 года. 2010, 160 с.
  • Костёл в нашей жизни. 2010, 192 с.
  • Научный антикоммунизм и антифашизм: Популярный компендиум (разам з А. А. Грыцанавым). 2010, 528 с.
  • Предыстория беларусов с древнейших времен до XIII века (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў). 2010, 544 с.
  • Беларусь превыше всего: О национальной беларуской идее (адзін з аўтараў). 2011, 240 с.

Псыхалёгія і пэдагогіка

  • Педагогическая профилактика правонарушений несовершеннолетних. 1982, 64 с.
  • Предупреждение отклонений в поведении учащихся. 1986, 72 с.
  • Предупреждение наркомании и токсикомании несовершеннолетних (адзін з аўтараў). 1987, 57 с.
  • Правовое воспитание старшеклассников. 1988, 72 с.
  • Острые углы воспитания (адзін з аўтараў). 1990, 103 с.
  • Руководителю о психологии личности. 1990, 77 с.
  • Руководителю о психической саморегуляции состояний. 1990, 63 с.
  • Руководителю о социальной психологии управления. 1990, 92 с.
  • Руководителю о творческом мышлении. 1990, 74 с.
  • Психологическая коррекция личности трудновоспитуемого подростка. 1991, 54 с.
  • Самозащита психики. 1993, 48 с.
  • Психология экстремальных ситуаций (складальнік і рэдактар). 1999, 480 с.
  • Информационно-психологическая и психотронная война (складальнік і рэдактар). 2003, 432 с.
  • Психология террористов и серийных убийц (складальнік і рэдактар). 2003, 400 с.
  • Современная этнопсихология (складальнік і рэдактар). 2003, 368 с.
  • Карательная психиатрия (складальнік і рэдактар). 2005, 608 с.
  • Психология музыки и музыкальных способностей (складальнік і рэдактар). 2005, 720 с.
  • Психология спорта (складальнік і рэдактар). 2005, 352 с.
  • Методы и приемы психологической войны (складальнік і рэдактар). 2006, 352 с.

Вайскова-марская тэматыка

  • Подводный спецназ: история, операции, снаряжение, вооружение, подготовка боевых пловцов. 1998, 432 с. (+ 16 с. іл.)
  • Корабли Российского императорского флота 1892—1917 гг. (складальнік і рэдактар). 2000, 336 с. (+ 72 с. іл.)
  • Люди-лягушки: История подводных диверсионных средств и сил (разам з У. Бешанавым). 2000, 528 с.
  • Первая мировая война на море (складальнік і рэдактар). 2001, 592 с.
  • Энциклопедия броненосцев и линкоров 1854—1944. 2002, 800 с.
  • Вторая мировая война на море (составитель и редактор). 2002, 544 с. (+ 96 с. ил.)
  • История подводных лодок 1624—1904. 2002, 240 с.
  • Подводные лодки Великой войны 1914—1918. 2003, 336 с.
  • Военно-морское соперничество и конфликты в 1919—1939 (складальнік і рэдактар). 2003
  • Подводные лодки Второй мировой войны 1939—1945. 2004, 480 с.
  • Сверхмалые подводные лодки 1914—2004. 2004, 248 с.
  • Русско-японская война на море 1904—1905. 2004, 296 с.
  • История торпедных катеров XIX—XX вв. 2005, 416 с.
  • Атомный подводный флот 1955—2005. 2005, 216 с.
  • Дизельные подводные лодки 1950—2005. 2006, 272 с.
  • Сражения и кампании русского парусного флота 1696—1863. 2007, 672 с.
  • Ракетные катера вчера и сегодня. 2008, 288 с.

Пытаньні бясьпекі, спэцапэрацыі і да т.п.

  • Безопасность бизнесмена и бизнеса: Практическое пособие. 1996, 160 с.
  • Коммандос: Формирование, подготовка… операции в 1915—1991 гг. (пад псэўданімам «Дон Миллер»). 1997, 464 с.
  • Подготовка разведчика: Система спецназа ГРУ (разам з Ф. Заруцкім). 1998, 608 с.
  • Малая война: Организация и тактика действий малых боевых подразделений (складальнік і рэдактар). 1998, 512 с.
  • Телохранитель: Приемы, средства, критерии пригодности, экипировка и тренинг (складальнік і рэдактар). 1998, 320 с.
  • Выживание по методам СAС: Практическое пособие (пад псэўданімам «Дон Миллер»). 1999, 448 с.
  • Советско-финская война 1939—1940 гг. (складальнік і рэдактар). 1999, 464 с.
  • Снайпер (пад псэўданімам «Дон Миллер»). 2002, 384 с.
  • Войсковая разведка (складальнік і рэдактар). 2003, 512 с.
  • Десантная и походная подготовка разведчика (складальнік і рэдактар). 2003, 528 с.
  • Спутник разведчика и партизана (складальнік і рэдактар). 2003, 592 с.
  • Так сражается SAS. 2003, 336 с.
  • Антипартизанская война в 1941—1945 гг. (складальнік і рэдактар). 2005, 400 с.
  • Механизмы государственных переворотов: Историко-теоретическое исследование (пад псэўданімам «М. Петров»). 2005, 400 с.
  • Меткий охотник: Основы стрельбы из охотничьего оружия (пад псэўданімам «М. Петров»). 2008
  • Карманная книга телохранителя (пад псэўданімам «М. Петров»). 2009, 352 с.
  • Как уничтожать террористов (пад псэўданімам «М. Петров»). 2011

Фізычная культура і адзінаборствы

  • Оздоровительная система медитативно-дыхательных упражнений Цигун. 1990, 57 с.
  • Вьетнамская психофизическая оздоровительная система Зыонгшинь. 1991, 84 с.
  • Искусство рукопашного боя: техника Вьетводао. 1992, 112 с.
  • Кэмпо: Восточное искусство самозащиты (разам з У. Дахноўскім). 1992, 206 с.
  • Сто приемов самозащиты: Пособие для самостоятельных занятий. 1992, 64 с.
  • Вьетводао-Вовинам: От начинающего к черному поясу (разам з В. Курэйчыкам). 1994, 112 с.
  • Боевые искусства: 200 школ боевых искусств Востока и Запада. 1996, 640 с.
  • Воины-тени: Ниндзя и ниндзюцу. 1996, 240 с.
  • Боевая машина: Руководство по самозащите. 1997, 592 с.
  • Искусство дзю-дзюцу: 108 приемов школы Фукури-рю (пад псэўданімам «Дон Миллер»). 1997, 304 с.
  • Китайский кулак: Чан-цюань, Нань-цюань, Сянсин-цюань, Нэйцзя-цюань (пад псэўданімам «Жак Пино»). 1997, 320 с.
  • Французский бокс Сават: История и техника. 1997, 304 с.
  • Рукопашный бой СМЕРШ. 1998, 400 с.
  • Техника боевого фехтования (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў). 1999, 352 с.
  • Боевая машина: Краткий курс самообороны. 2000, 416 с.
  • Оружие уличного бойца (разам з А. Уладзімерскім). 2000, 256 с.
  • Боевые и спортивные единоборства: Справочник (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў). 2002, 640 с.
  • Техника ближнего боя: Сборник (складальнік і рэдактар, адзін з аўтараў). 2003, 368 с.
  • Боевая система Кванкидо (пад псэўданімам «М. Петров»). 2007, 288 с.
  • Бокс: История и техника (разам з В. Лялько). 2007, 480 с.
  • Восточная боевая энергетика (пад псэўданімам «М. Петров»). 2007, 368 с.
  • Каратэ для самообороны (пад псэўданімам «М. Петров»). 2007, 384 с.
  • Техника и тренировка боксера (пад псэўданімам «М. Петров»). 2007, 320 с.
  • Боевое искусство Шаолиня (пад псэўданімам «М. Петров»). 2008, 464 стр.
  • Спецприемы рукопашного боя (пад псэўданімам «М. Петров»). 2008, 288 с.
  • Бодибилдинг: новые методы тренинга (пад псэўданімам «М. Петров»). 2009, 240 с.
  • Боевая машина — два: Практическое пособие по самообороне. 2010, 448 с.
  • Боевые приемы ушу (пад псэўданімам «М. Петров»). 2010, 448 с.
  • Приемы рукопашного боя НКВД (пад псэўданімам «М. Петров»). 2010, 288 с.
  • Техника дзю-дзюцу: 100 приемов (пад псэўданімам «М. Петров»). 2010, 288 с.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads