Анварбек Латыпаў
беларускі біёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анварбе́к Закі́равіч Латы́паў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, Казаская АССР, РСФСР — 19 лістапада 2010[1], Горкі, Беларусь) — беларускі навуковец-біёляг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1977), прафэсар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расеі. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Петрапаўлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1946), Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951) і асьпірантуру пры ёй (1955). З 1955 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі асыстэнтам, дацэнтам катэдры сэлекцыі і насеньняводзтва агранамічнага факультэту. У 1957—1961 — дэкан факультэту завочнага навучаньня; у 1962—1967 — прарэктар па навуковай рабоце. Ініцыятар і арганізатар стварэньня катэдры генэтыкі, ейны першы загадык (1967—2000). Таксама ў 1977—1983 — прарэктар па вучэбнай рабоце.
У 1975 року абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1978 зацьверджаны прафэсарам катэдры генэтыкі.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар звыш 250 навуковых і навучальна-мэтадычных працаў па генэтыцы і сэлекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Падрыхтаваў больш за 130 дыплёмнікаў, 25 кандыдатаў і 2 дактароў навук[2].
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1966);
- мэдаль „За доблесную працу“;
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР, Нацыянальнага сходу і Савету міністраў Рэспублікі Беларусі;
- «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995);
- акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расеі (2000).
Асноўныя публікацыі
- Основы цитологии и цитологические методы: Учеб. пособие. — Горки, 1969.
- Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. — Горкі, 1971 (у суаўт.).
- Биологические и технологические основы выращивания растений. — Варшава, 1990.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads