Андрэй Арамнаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Арамнаў
Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нарадзіўся 17 красавіка 1988 году ў Барысаве) — цяжкаатлет зь Беларусі. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Нарадзіўся ...

Пачаў займацца цяжкай атлетыкай ва ўзросьце 8 гадоў. Першы трэнэр — Уладзімер Барздакоў. Выйграў срэбраны мэдаль на Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2006 году ў катэгорыі да 94 кг з сумай 393 кг. На Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2007 году выйграў золата ў катэгорыі да 105 кг з сумай 407 кг. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].

Таксама выйграў золата на дарослым чэмпіянаце сьвету 2007 году ў катэгорыі да 105 кг з сумай 423 кг (сусьветны рэкорд). На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ў 2008 годзе заваяваў залаты мэдаль у катэгорыі да 105 кг з сусьветным рэкордам у рыўку (200 кг), у штуршку (236 кг), а таксама ў суме — 436 кг. У 2016 годзе спыніў кар’еру з-за шматлікіх траўмаў, стаў трэнэрам[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads