Андрэй Гасковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1481 году).
Жыцьцяпіс
Паходзіў зь Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць пра Андрэя: «Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus» (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч зь Вільні (або віленчук), ліцьвін родам)[1].
З 1443 году навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1464 году належаў да складу віленскае капітулы[2]. У 1481 годзе быў высьвячаны на біскупа віленскага.
Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 году сьведкамі выступілі паны Пётар і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads