Андрэй Загараднюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Загараднюк (5 сьнежня 1977) — украінскі палітык і грамадзкі дзяяч. Міністар абароны Ўкраіны з 29 жніўня 2019 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Вучыўся ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі і ў Оксфардзе. Больш як 16 гадоў працаваў на кіроўных пасадах прадпрыемстваў горназдабыўной прамысловасьці.
З пачатку расейскай агрэсіі на Данбасе ў 2014 годзе як валянтэр дапамагаў Узброеным сілам, а ў 2015—2017 гадах узначальваў Праектны офіс рэформаў пры Міністэрстве абароны. Працаваў пазаштатным дарадцам Зяленскага і ягоным прадстаўніком у назіральнай радзе канцэрну «Украбаронпрам».
29 жніўня 2019 году, у першы дзень паседжаньня новай Рады, абраны Міністрам абароны[1]. Галоўнымі задачамі на пасадзе міністра абароны назваў рэфармаваньне войска і далейшае ўкараненьне стандартаў NATO, вырашэньне сацыяльных праблемаў вайскоўцаў і ліквідацыю карупцыйных схемаў у абаронным комплексе.
Цікавыя факты
Загараднюк не вайсковец і ў войску ніколі не служыў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads